на главную

Філасофія пазнавальнай дзейнасці

 

1. Пазнавальная дзейнасць як аб’ект філасофскага аналіза

Задумвацца над тым, што такое пазнанне, якія шляхі набыцця ведаў, чалаве пачаў яшчэ ў старажытнасці, калі ен усвядоміў сябе як нешта, што супрацьстаіць прыродзе, як дзеяча ў прыродзе. З цягам часу свядомая пастаноўка гэтага пытання і спроба вырашыць яго набылі адносна стройную форму, тады і склаліся веды аб саміх ведах. Усе філосафы, як правіла, так ці інакш, аналізавалі праблемы тэорыі пазнання.
Ужо ў антычнасці былі сфармуляваны глыбокія ідэі аб суадноснасці ведання прадмета, ведання і меркавання, існасці і памылкі, аб дыялектыке як метадзе пазнання. “Усе людзі ад прыроды, - сцвярджаў Арыстоцель, - імкнуцца да ведання”. Прынцып пазнавальнасці з’яўляецца вынікам з усей гісторыі пазання і практык чалавецтва. Ф.Энгельс гаварыў, што над усім тэарэтычным мысленнем пануе факт, што суб’етыўнае мысленне чалавека і аб’ектыўны свет падпарадкаваны адным і тым жа законам, а таму яны не могуць супярэчыць адзін адному ў сваіх выніках, а павінны ўзгадняцца паміж сабою.
Аднак у філасофіі існуе і другі напрамак – агнастытызм. Гэты напрамак адхіляе гнасеалагічную адпаведнасць мыслення і быцця. Агнастытызм асноўваецца на пэўных аргументах: 1) суб’ект замкнены ў свеце сваіх адчуванняў; 2) калі аб’ектыўны свет існуе, то, паколькі ўсе чалавечыя вобразы суб’етыўны, мы не можам ведаць, які свет на самой справе; 3) свет бясконцы ў сваіх уласцівасцях і занадта складаны для чалавечага разумення, у ім заўседы застаюцца невытлумачальныя загадкі. Агостыкі метафізічна адкрываюць свет, які існуе незалежна ад свядомасці, ад аб’етыўнага вобраза гэтага свету.
Крытыкуючы пасылкі агнастытызма, Ф. Энгельс заўважыў, што самае рашучае яго абвяржэнне заключаецца ў практыцы. Калі мы можам даказаць правільнасць нашага разумення даннай з’явы прыроды тым, што самі яе выконваем, застаўляем служыць нашым мэтам, то кантаўскай няўлоўнай “рэчы ў сабе” прыходзіць канец.
Акрамя гнасеалагічных есць сацыяльныя карані агнастытызма. Як правіла, яны ажыўляюцца ў пераломныя эпохі развіцця грамадства, калі разбураюцца адносіны, якія панавалі раней, і адпаведныя ім ідэалы.
На думку многіх філосафаў, адназначнага адказу на пытанне: “ці пазнавальны свет і чалавек у свеце?” няма, бо існае есць адзінства адносна завершаных, стабілізаваных, устойлівых станаў рэчаў і разам з тым зменлівых. Першае дае падставы для сцвярджальнага, а другое – для адмоўнага адказу на пастаўленнае пытанне. Неакторыя напрамкі сучаснай філасофіі заклікаюць адмовіцца ўвогуле ад паняцця рэальнасці і разглядаць толькі розныя мадыфікацыі свядомасці і мовы ў іх суадносці.
Аднак патрэбна адрозніваць агнастыцызм ад скептыцызма і крытыцызма. Для многіх філосафаў і вучоных адным з дэвізаў быў “бяры ўсе пад сумненне”. Для класічнай тэорыі пазнання крытызм з’яўляўся неад’емнай часткай. Так напрыклад, Э.Мах крытыкаваў ідэі абсалютнай прасторы і часу класічнай фізікі. Гэтая крытыка была паспяхова выкарастана А.Энштэйнам пры стварэнні тэорыі суадноснасці.
Некласічнай тэорыі пазнання , якая складвалася ў апошнія дзесяцігоддзі ХХ ст., уласцівы посткрытыцызм. Ен азначае не адказ ад філасофскага крытыцызма, а сцвярджэнне, што не можа пачацца з нуля і дапускае ўпісанасць індывіда, які пазнае, у адну з традыцый.
Пазнанне – узаемадзеянне паміж суб’ектам і аб’ектам, дзейнасць суб’екта, якая накіравана на атрыманне дакладных ведаў аб свеце і аб сабе. Аднак першапачатковы вопыт успрымання рэальнасці першачалавекам, непасрэднае, дарэфлексіўнае веданне папярэднічала раздзяленню на суб’ект і аб’ект. У некласічнай тэорыі пазнання суб’ект, які пазнае, разумеецца як пачаткова ўключаны ў аб’ектыўны рэальны свет і сістэму адносін з другімі суб’ектамі. Рэчы, працэсы, з’явы (разам з тым духоўныя), на якія накіравана пазнавальная актыўнасць людзей, есць аб’кт пазнання. Суб’ектам пазанння вытсупае асобны індывід, тая ці іншая сацыяльная супольнасць, грамадства ў цэлым, якія валодаюць здольнасцямі да эўрыстычнай дзейнасці і якія маюць пэўныя сродкі і метады пазанння. Мэта пазання – забеспячэнне мадэлей і праграм, якія кіруюць засваеннем аб’екта ў адпаведнсці з патрабаваннямі суб’екта.
З пункту гледжання дыялектычнага матэрыялізма форма ведання заўседы суб’ектыўна, змест ведаў – аб’ектыўна, а ў цэлым пазнанне есць супярэчнае адзінства суб’екта і аб’екта.
Суб’ект уздзенічае на пазнавальны аб’ект як рэчыўным вобразам, выкарыстоўваючы матэрыяльныя пасрэднікі (вымяральныя інструменты, хімічныя рэактывы, паскаральнікі часціц, эксперыментальныя ўстаноўкі і г.д.), так і ідэальна, вывучая аб’ект у формах аналіза, сінтэза, індукцыі, дэдукцыі і т.п. Уздзеянне аб’екта на суб’ект здзяйсняецца праз сэнсорнцю інфармацыю, знакавыя сістэмы. Чалавек атрымлівае інфармацыю пры дапамозе натуральных сігналаў, якія ідуць ад аб’ектаў, і штучных, якія перадаюцца ад суб’екта да аб’екта і якія функцыяніруюць у сістэме чалавечай мовы.
Сутнасць пазнання састаўляе адэкватнае узнаўленне, адлюстраванне рэчаіснасці, якое дазваляе чалавеку арыентавацца ў свеце і пераўтвараць гэты свет, а таксама удасканальваць самога сябе. Сучасны стан філасофскай і прыродазнаўчанавуковай думкі адрознівае адлюстраванне як працэс і адлюстраванне як вынік, улічвае не толькі сузіральна-адлюстраваны, але і актыўна-пераутваральны характа пазнання. Калі абмяжоўвацца толькі сузіральным адлюстраваннем, то гэта вядзе да спрошчанай лінейна-ступенчатай трактоўцы пазнання і адпаведна да дагматызму. Найбольш красамоўна такі падыход да пазнання выразіў Д.Дзідро, які сцвярджаў, што мы – інструменты, якія надараваны здольнасцю адчуваць і памяццю, а нашы пачуцці – клавішы, па якім ударае прырода, якая нас акружае (Акрамя пачуццяў Дзідро прызнаваў істотную ролю мыслення, пачуццевы і рацыянальны моманты пазання звязваў з вопытам і эксперыментам). Напэўна, у працэсе пазнання дамінуе не люстраное адлюстраванне, а творчасць, і ў выніку пазання – вобразе – зафіксавана адлюстраванне аб’екта, які вывучалі.
Пазанне не есць рух да абсалюта, да поўнага ўзнаўлення рэчаіснсці. Пазнанне дапускае вядомую частку верагоднасці, плюралізм меркаванняў, яно не запраграмавана загадзя на поспех, на ісціну.
Дыялектыка аб’ектыўнага свету абумоўлівае дыялектычны характар пазнання. Складанасць працэса пазнання абумоўлена тым, што пазнанне заўседы суб’ектыўна-аб’ектыўна, што форма праяўлення і сутнасць рэчаў не супадаюць. Да таго ж накапленне новых дадзеных прыходзіць у неадпаведнасць з ранейшымі прадстаўленнямі і тэорыямі. Гэта вядзе да ўдакладнення ранейшых тэорый ці змяненне старых тэорый новымі, якія адпавядаюць новам дадзеным навукі і практыкі.

2. Формы пазнання рэчаіснасці: міфалагічная, стыхійна-эмпірычная, рэлігійная, мастацкая, філасофская, навуковая


Формы пазнавальнага працэсу разнастайны. Самая старажытная форма пазання – міфалагічная, з здольнасцю да абагульненняў, класіфікацыям і лагінаму аналізу. З міфалогіяй генетычна звязаны рэлігійнае, мастацкае і філасофскае пазанне. Паралельна развівалася стыхійна-эмпірычнае пазнанне – атрыманне элементарных звестак аб паўсядзенным жыцці, практыцы людзей. На больш пазнейшай, зрэлай ступені грамадскага развіцця ўзнікла навуковае пазнанне.
Разгледзім больш падрабязна кожнае з іх.
Міфалагічнае пазнанне было старажытнай формай пазанння свету, космаса, грамадства і чалавека. Міф па неабходнасці ўзнік з запатрабаванняў індывіда , яго сям’і, роду і соцыума ў цэлым, у свядомасці навакольнай прыроднай стыхіі, сутнасці чалавека і перадачы іх адзінства праз розныя сімвалічныя сістэмы. У міфалагічных сістэмах чалавек і соцыум, як правіла, не вылучаюць сябе з навакольнага свету. Космас, прырода, грамадства і чалавек – розныя праявы адного і таго ж боскага закону, які перадаецца праз сімвалічную ці сімволіка-міфалагічную сістэмы. Прырода, грамадства і чалавек зліты ў адзінае цэлае, непарыўнае і адзінае, аднак самі яны ўнутры неаднастайны і ўжо аўтарытарны, аўтарытарызм грамадства перанесен на ўсю прыроду.
Міфалагічная свядомасць мысліць сімваламі: кожны вобраз, бог, культурны герой, дзеючая асоба абазначае з’яву ці паняцце, якое стаіць за ім. Гэта магчыма таму, што ў міфалагічным светапоглядзе існуе пастаянная і непарыўная сувязь паміж “аднатыпнымі” з’явамі і аб’ектамі ў соцыўме, асобе, прыродзе і космасе.
Найважнейшым аспектам традыцыйнай культуры і міфалагічнага светапогляду з’яўляецца і тое, што міфы пачаткова жывуць у сваім, асаблівым часе – часе “першапачатку”, “першастварэння”. Падобныя адносіны да часу добра прасочваць ў народных, у прыватнасці рускіх казках, дзе час дзеяння вызначаецца як “даўным-даўно”, “у старажытныя часы” і г.д.
Акрамя таго, міф, асабліва на пачатковых стадыях свайго развіцця (у далітаратурным выглядзе) мысліць вобразамі, жыве эмоцыямі, яму далекі довады сучаснай фармальнай логікі. Пры гэтым ен тлумачыць свет зыходзячы з штодзеннай практыцы. Гэты парадокс тлумачыцца тым, што соцыум, дзе пераважае міфалагічны светапогляд, напрамую суадносіць асаблівасці свайго ўспрымання свету з рэальным светам, індывідуальныя псіхічныя працэсы з прыроднымі і сацыяльнымі з’явамі, часта не робіць розніцы паміж прычынай і вынікам, а найчасцей мяняе іх месцамі.
Рэлігія (ад лац. religio – набажнасць, святыня) – светаўспрыманне, якое адухаўляецца верай у Бога. Гэта не толькі вера ці сукупнасць поглядаў. Рэлігія – гэта таксама пачуцце звязнасці, залежнасці і неабходнасці ў адносінах да таемнай вышэйшай сілы, якая дае апору і годна пакланенню. Менавіта так разумелі рэлігію многія мудрацы і філосафы – Зараастр, Лаа-Цзы, Канфуцый, Буда, Сакрат, Хрыстос, Мухамед. Чым жа адрозніваецца рэлігійнае пазнанне і навуковае?
Менш за ўсе рэлігія адлюстроўвае лагічную разумнасць. Больш за ўсе яна прылада своеасаблівага, эмацыянальна-інтуітыўнага і канкрэтна-вобразнага стветазасваення. Рэлігія – асаблівы, аперацыйны спосаб арыентацыі ў тым яшчэ непазнаным, дзіўным, таямнічым, цяжка вербалізуемым (увасобленным у слове, паняцці), з чым заўседы сутыкаецца чалавек у навакольным свеце і ў самім сабе і што ў той жа час не можа непасрэдна ўспрымаць дотыкам, вымераць, апісаць і спасцігнуць. Рэлігія выражае імкненне непасрэдна і адчувальна дакрануцца да “залюстранога”, замежаванага, таямнічага, вечнага, пачатковага. І ў гэтым сэнсе – вераваннем і культам, - яна састаўляе своеасаблівую, непасрэдную філасофію штодзеннай свядомасці, неформалізаваную і нелагізаваную.
Навуковае пазнанне тлумачыць свет з яго самаго, у адрозненні ад рэлігійных канцэпцый, не звыртаючыся да звышнатуральных сілаў, у гэтым іх асноўная розніца. Атрымоўваецца, што рэлігія і навука развіваюцца ў процілеглых напрамках, такім чынам навука, зыходзячы з асобных фактаў, падзей, заканамернасцей, узнаўляе агульную карціну свету, у той час як рэлігія, зыходзячы з агульнага ўяўлення, імкнецца растлумачыць асобныя заканамернасці, падзеі, факты. З вышэй сказанага складваецца разуменне задач навукі і рэлігіі ў справе выхавання чалавека, развіцця яго светаразумення, яго мыслення як індывідуальнага, так і сацыяльна-грамадскага.
Задачай рэлігіі з’яўляецца выхаванне ў чалавеку разумення свету як адзінага, гарманічнага цэлага, часткі якога арганічна ўзаемазвязаны, у якім найменшыя змяненні лакальнага мастабу прыводзяць да значных вынікаў глабальнага мастабу. Задачай навукі з’яўляецца выхаванне ў чалавеку усведамлення ўзаемазвязнасці свету і развіццяпрадстаўлення аб правільным выкарыстанні патэнцыяла для дасягнення таго ці іншага выніка, задавальнення жаданага.
Таму становіцца зразумелай агульнасць, зразумела адзінства навукі і рэлігіі ў працэсе станаўлення асобы, так жа як і іх процілегласць ў выхаванні індывідуума: ад агульнага да прыватнага ці ад унікальнага да універсальнага. Іх проціванакіраванасць прыводзіць да іх барацьбы. Такім чынам, навука і рэлігія з’яўляюцца яскравым прыкладам барацьбы і адзінства процілегласцей, што, згодна законам дыялектыкі, прыводзіць да пастаяннага руху, гэта значыць, пастаяннай барацьбе за ідэалы, што з’яўляецца прычынай і вынікам удасканальвання чалавечай свядомасці, мыслення, закладвае асновы светаразумення і светапазнання, не дае вычарпальных адказаў, тым самым прымушае імкнуцца да дасканаласці, аб’етыўна і суб’етыўна прымушае доўжыцца цягу гісторыі і развіваць чалавецтва, з’яўляцца адзінай з асноў быцця.
Такім чынам, рэлігія і навука дапаўняюць адна адную, бо адсутнасць аднаго прыводзіць да нараджэння таго, што адсутнічае, ці да выраджэння таго, што існуе. Акрамя таго, рэлігія можа і павінна выконваць у адносінах да навукі, у некаторым сэнсе, ролю, якая рэгулюе, каб непадрыхтаванаму індывідууму не перадаваліся веды, якія могуць прычыніць шкоду ўсім, хто акружае.
Стыхійна-эмпірычнае пазнанне і веданне (ці жыццевае) засноўваецца, перш за ўсе, на назіранні і кемлівасці, яно носіць эмпірычны характар і лепш узгадняецца з агульнапрызнаным жыццевым вопытам, чым з абстрактнымі навуковымі пабудовамі.
Значнасць жыццевага ведання ў наяўнасці папярэдніка іншых форм ведання не належыць зменшваць: разумны сэнс аказваецца нярэдка танчэйшы і празарлівей, чым розум іншага вучонага. У вядомым апавяданні пра Фалеса, які трапіў у калодзеж, адцягнены філосаф, які не ўмеў глядзець сабе пад ногі, з усмешкай прымяншаецца менавіта перад тварам такого жыццевага, паўсядзенага ведання. У паўсядзеным жыцці “мы раздумваем без асаблівай рэфлексіі, без асаблівага клопату аб тым, каб атрымалася ісціна...мы раздумваем у цвердай упэўненасці, што думка ўзгадняецца з прадметам, не аддаючы сабе ў гэтым справаздачы, і гэта ўпэўненасць мае вялікае значэнне”. Веданне, якое базіруецца на разумным сэнсе і паўсядзенай свядомасці, такое веданне з’яўляецца важнай арыентаванай асновай паўсядзеных паводзін людзей, іх узаемаадносін паміж сабой і з прыродай. Тут яго агульная кропка з навуковай формай ведання. Гэта форма ведання развіваецца і абагачаецца ў сувязі з прагрэсам навуковага і мастацкага пазнання, яна сцісла звязана з “мовай” чалавечай культуры ў цэлым, якая складваецца на аснове сур’езнай тэарэтычнай работы ў працэсе сусветна-гістарычнага развіцця.
Навуковае пазнанне. Як правіла, жыццевыя веды зводзяцца да канстатацыі фактаў і іх апісанню. Навуковыя веды дапускаюць і тлумачэнне фактаў, асэнсоўванне іх ва ўсей сістэме паняццяў дадзенай навукі. Жыццевае пазнанне канстатуе, але толькі павярхова, як працякае тая ці іншая падзея. Навуковае пазнанне адказвае на тыя ці іншыя пытанні не толькі, як, але і навошта яно працякае менавіта такім чынам. (Ва ўсялякім выпадку, адказ на падобнае пытанне з’яўляецца ідэала навуковага пазнання). Навуковае пазнанне ня церпіць бяздоказнасці: тое ці іншае сцвярджэнне становіцца навуковым толькі тады, калі яно абгрунтавана. Навуковае – гэта перш за ўсе тлумачальнае веданне.
Сутнасць навуковага ведання заключаецца ў разуменні рэчаіснасці ў яе прошлым, цяперашнім і будучым, у пэўным абагульненні фактаў, у тым, што за выпадковым яно знаходзіць неабходнае, заканамернае, за адзінкавым – агульнае, і на гэтай аснове ажыццяўляецца прадбачанне розных з’яў. Прадказальная сіла – адзін з галоўных крытэрыяў для ацэнкі навуковай тэорыі. Працэс навуковга пазнання носіць па сваей сутнасці творчы характар. Справа ў тым, што задача вучонага састаіць не толькі ў памножанні нашых уражанняў і ўяўленняў, але і ў уразуменні сутнасці аб’екта, спасцяжэнні сутнасці, устанаўленні сувязей, адносін і заканамернасцей. Законы, якія кіруюць працэсамі прыроды, грамадства і чалавечага быцця, не проста ўпісаны ў нашы непасрэдныя ўражанні, яны састаўляюць бясконца разнастайны свет, які належыць даследванню, адкрыццю і асэнсоўванню. Гэты пазнавальны працэс уключае ў сабе і інтуіцыю, і дагадку, і выдумку, і разумны сэнс.
Мастацкае пазанне валодае пэўнай спецыфікай, сэнс якой – у цэласным, а не ў расчляненым адлюстраванні свету і асабліва чалавека ў свеце. Мастацкі твор ствараецца на вобразе, а не на паняцці: тут думка ўвасабляецца ў “жывыя твары” і ўспрымаецца ў відзе бачных з’яў. Успрыняцце мастацкага вобрвзв цягне за сабою вялікае расшырэнне чалавечага вопыту, які ахоплівае сабою і сферу цяперашняга, і сферу прошлага, а часам – і будучага. Жыццевы вопыт – у яго асаблівай, мастацкай форме – не толькі пашыраецца, але і ўглыбляецца: чалавек адчувае ссваю сувязь з сучаснікамі і з прошлымі пакаленнямі. Ен не толькі абагачае яго бачаннем іншых жыццяў, шырокім уяўленнем аб сваіх сучасніках, пазнаннем якіз жыве чалавек. Зразумела, што пашырэннем такога вопыту нельга замяніць нечым іншым: ні навуковай кнігай аб чымсьці новым, ні кучамі лічбаў з сучасных даведнікаў. Гэты вопыт – не толькі пазнанне раней невядомага, але і ўспрыманне складанейшага патоку пачуццяў свету душэўных перажыванняў, духоўных і іншых светапоглядных праблем, прадумванне з новых пунктаў проглядаў ранейшых жыццевых рашэнняў – рашэнняў герояў мастацкага тварэння ці ўласных жыццевых учынкаў. Гэты вопыт – пазнавальны, эмацыянальны і этычны – стварае сувязь пакаленняў у агульным патоку сусветнай гісторыі.
Мастацтву дадзена ўхапіць і выразіць такія з’явы, якія немагчыма выразіць і зразумець ніякімі іншымі магчымасцямі. Таму чым лепш, больш удасканалены мастацкі твор, тым больш немагчымым робіцца яго рацыянальны пераказ. Рацянальнае пералажэнне карціны, верша, кнігі есць не толькі нейкая праекцыя, ці зрэз гэтых рэчаў. Калі гэтай праекцыяй змест мастацкага твора вычэрпваецца поўнасцю, то можна сцвярджаць, што яно не адпавядае свайму прызначэнню. Непаспяховая кніга тая, якая пішацца з мэтай “увасобіць” тыя ці іншыя прадузятыя аўтарскія канцэпцыі ці думкі; яе лес – застаецца больш ці менш майстарскай ілюстрацыяй гэтых думак. Наадварот, пленны шлях “мастацкага даследвання”, як яго фармулюе А.І. Салжаніцын: “Уся ірацыянальнасць мастацтва, яго асляпляльныя завіліны, непрадказальныя знаходкі, яго ўздзеянне на людзей – надзвычай цудоўны, каб вычарпаць іх светапоглядам мастака, задумкай яго ці работай яго нявартых пальцаў...” Там, дзе навуковаму даследванню патрэбна пераадолець перавал, там мастацкае даследванне тенэлям інтуіцыі праходзіць часам карацей і правільней. Асноўная рыса мстацкага пазнання – самавідавочнасць, самадокладнасць. Мастацкі твор “праверку нясе сам у сабе: канцэпцыі прыдуманныя, нацянутыя не вытрымліваюць іспытаў на вобразах...аказваюцца слабымі, нікаго не ўпэўніваюць. Творы, якія зачарпнулі ісціны і якія прадсавілі яе нам згусцела-жывой, захопліваюць нас, далучаюць да сабе ўладарна, - і ніхто, ніколі, нават праз стагоддзі, не з’явіцца іх абвяргаць”. З пункту погляда гнасеалогіі інтуітывізма крытэрый ісціны, які напрамую заснаваны на самапераканні (“прыдзі і віждзь”), указвае на высокае палажэнне мастацкага пазнання ў іерархіі тыпаў ведання. Другі адметны момант мастацкага пазнання – патрабаванне арыгінальнасці, непазбежна ўласціва мастацтву. Арыгінальнасць мастацкага твора абумоўлена фактычнай унікальнасцю, непаўторнасцю яго света. З гэтым звязана процілегласць мастацкага метаду навуковаму.

3. Асаблівасці філософскай формы пазнання


Калі непасрэднай мэтай навукі з’яўляецца апісанне, тлумачэнне і прадказанне працэсаў і з’яў рэчаіснасці, якія састаўляюць прадметт яе вывучэння на аснове законаў, якія яна адкрывае, то філасофія заўседы ў той ці іншай ступені выконвала ў адносінах да навукі функцыі метадалогіі пазанння і светапогляднай інтэрпрытацыі яе вынікаў. Філасофію аб’ядноўвае з навукай таксама і імкненне да тэарэтычнай формы пабудовы ведання, да лагічнай доказнасці сваіх вывадаў.
Еўрапейская традыцыя, якая ўзыходзіць да антычнасці, высока цаніла адзінства розуму і маралі, разам з тым трывала звязвала філасофію з навукай. Яшчэ грэчаскія мысліцелі надавалі вялікае значэнне сапраўднаму веданню і кампетэнтнасці ў адрозненні ад менш навуковага, а часам і легка веснай думкі. Такое адрозненне мае прынцыповы характар для шматлікіх форм чалавечай дзейнасці, у тым ліку і для філасофіі. Так чым жа з’яўляюцца вынікі інтэлектуальных намаганняў філосафаў: трывалым веданнем ці толькі меркаваннем, спробай сіл, свайго роду гульней розуму? Якія гарантыі ісцінасці філасофскіх абагульненняў, абгрунтаванняў, прагнозаў? Ці мае права філасофія прэтэндаваць на статус навукі ці такія прэтэнзіі неабгрунтаваны? Разгледзім, як навка і філасофія ўзаемадзейнічаюць паміж сабою.
Навукова-філасофскі светапогляд выконвае пазнаваўчыя функцыі, блізкіх да функцый навукі. Нараду з такімі важнымі функцымі як абагульненне, інтэграцыя, сінтэз усялякіх ведаў, адкрыцце найбольш агульных заканамернасцей, сувязей, узаемадзеянняў асноўных падсістэм быцця, тэарэтычная масштабнасць. Лагічнасць філасофскага розуму дазваляюць таксама функцыі прагноза, фарміравання гіпотэз аб агульных прынцыпах, тэндэнцыях развіцця, а таксама першаснасці гіпотэз аб прыродзе канрэтных з’яў, яшчэ не прапрацавных спецыяльна-навуковымі метадамі.
На аснове агульных прынцыпаў рацыянальнага разумення філасофская думка групіруе жыццевыя, практычныя назіранні розных з’яў, фрміруе агульныя агульныя меракванні аб іх прыродзе і магчымых спосабах пазання. Выкарыстоўваючы вопыт разумення, набыты ў іншых абласцях пазнання, практыкі, яна стварае філасофскія “эскізы” тых ці іншыш прыродных ці грамадскіх рэалій, падрыхтоўваючы іх наступную канкрэтна-навуковую прапрацоўку. Пры гэтым ажыцяўляецца разумовае прадумванне прынцыпова дапушчальнага, лагічна і тэарэтычна магчымага. Такім чынам, філасофія выконвае функцыю інтэлектуальнай разведкі, якая таксама служыць і для запаўнення пазнаваўчых прабелаў, якія пастаянна ўзнікаюць у сувязі з частковай, рознай сцепенню вывучанасці тых ці іншых з’яў, наяўнасцю “белых плямаў” пазнаваўчай карціны свету. Зразумела, у канкрэтным навуковым плане і належыць запоўніць спецыялістам-вучоным іншай агульнай сістэмы светаразумення. Філасофія запаўняе іх сілай лагічнага мыслення. Існуе цікавая кропка погляду , што што гэтыя “белыя плямы” запаўняюцца вучонымі рацыянальнымі (навуковымі) метадамі не на 100 %. Дакладней, у экстраардынарныя, рэвалюцыйныя перыяды развіцця навуковага ведання...кожны вучоны выкарыстоўвае іх па-свойму, укладвае ў іх (крытэрыі рацыянальнага выбару) свае ўласнае разуменне. Рацыянальныя меркаванні...не носяць агульназначнага характара”. Гэта значыць, пераход ад адной фундаментальнай тэорыі да другой ажыццяўляецца як “пераключэнне”, а не як рацыянальны выбар.
Спецыялісты, якія вывучаюць магчымыя канкрэтныя з’явы, адчуваюць патрэбу ў агульных, цэласных уяўленнях аб свеце, аб прынцыпах яго ўладкавання, агульных заканамернасцях і г.д. Аднак самі яны такіх уяўленняў не выпрацоўваюць – у канкрэтных навуках выкарыстоўваецца універсальны мысліцельны інструментарый(катэгорыі, прынцыпы, розныя метады пазнання), але вучоныя спецыяльна не займаюцца прапрацоўкай, сістэматызацыяй, асэнсаваннем пазнаваўчых прыемаў, сродкаў. Агульнасветапоглядныя і тэарэтыка-пазнаваўчыя асновы навукі вывучаюцца, адпрацоўваюцца і фарміруюцца ў сферы філасофіі.
Такім чынам, філасофія і навука вельмі моцна ўзаемазвязаны; у іх есць шмат агульнага, але есць і значныя адрозненні. Таму філасофію нельга адназначна далучаць да навукі ці наадварот нельга адмаўляць навуковасць. Філасофія – асобная форма пазнання, якая мае навуковыя асновы, якая праяўляе сябе ў тыя моманты і ў тых галінах навуковых ведаў, калі тэарэтычны патэнцыял ў гэтых галінах ці малы, ці ўвогуле адсутнічае.

Літаратура:

1. Голубинцев В.О., Данцев А.А., Любченко В.С. «Философия для технических вузов» Ростов н/Д: Феникс,2001.

2. Гуревич П.С. Философский словарь. М.: АСТ: Олимп, 1997.

3. Калмыков В.Н. Основы философии: Учеб.пособие/ В.Н. Калмыков. – 2-е изд., перераб. И доп. – Мн.: Выш. Шк.. 2003.

4. Мостепаненко М.В. Философия и методы научного познания. Изд-во: «Лениздат», 1972.

5. Спиркин А.Г. Философия: Учебник. - 2-е изд. М.: Гардарики, 2002.

6. Филимонов А. Л. К вопросу о различении научной и философской форм познания – в поисках критерия//Новые идеи в философии. 2001 . Вып. 10. - С. 95-99.





Используются технологии uCoz