на главную

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф.Скарыны”

Завочны факультэт
Кафедра беларускай мовы

Гісторыка-параўнальны метад
лінгвістычнага даследвання.

Кантрольная работа
па курсу “Агульнае мовазнаўства”
студэнткі 5 курса групы БЗ-51
Радчанкі Вольгі Уладзіміраўны

Праверыла: Аніськова С.М.

Гомель 2006


1.Сутнасць гісторыка-параунальнага метаду.

Параўнальна-гістарычны метад заснаваны на параўнанні роднасных моў; паколькі роднасныя мовы і іх з’явы маюць розную храналогію, а гэты метад дае магчымасць устанаўліваць адносную храналогію, ён з’яўляецца метадам гістарычнага вывучэння мовы. Прыёмы параўнальна-гістарычнага метаду могуць быць распаусюджаны на вывучэнне асобнай мовы, тым больш, што розныя перыяды развіцця адной і той жа мовы магчыма разгледжваць як дзьве роднасныя мовы, звязаныя гістарычнай пераемнасцю. Так, у адносінах гістарычнай пераемнасці знаходзяцца старажытнаруская мова і мова вялікарускай народнасці. Тое ж самае можна сказаць пра лацінскую мову і народную латынь, народную латынь і французскую мову, старажытнаверхненямецкую, сярэдневерхненямецкую і сучасную нямецкую мову. Параўноўваючы, напрыклад, лац.корань host-, старажытнарускі гост-, гоцкі gast-, вучоныя ўстанавілі адпаведнасць h у латыні і г, д у старажытнарускім і гоцкім. Змычным звонкім у славянскіх і германскіх мовах, глухім спірантам у латыні адпавядау змычны (gh) у старажытнаіндыйскай. Лац. о, стар.-руск. о адпавядалі гоцк. а (лац. nох, руск. ночь, гоцк. nahts), прычым больш старажытным быў гук о. Зыходная частка кораня звычайна застаецца без змен.
Улічваючы прыведзеныя вышэй заканамерныя адпаведнасці, можна аднавіць зыходную форму, г.зн. архетып слова ў форме ghost-. У выкарыстанні параунальна-гістарычнага метаду да гістарычнага вывучэння адной мовы шмат спецыфічнага: моманты гістарычнасці ўзмацняюцца, адносная храналогія прымацоўваецца да дакладнага гістарычнага перыяду, параунанне абмяжоўваецца адной мовай; фанетыка і марфалагічная будова слова з’яўляюцца адрознымі для розных перыядаў развіцця мовы. Таму гэты метад можна назваць гісторыка-параўнальным метадам. Гісторыка-параўнальны метад – гэта сістэма прыёмаў і методыкі аналізу, якая выкарыстоўваецца пры вывучэнні гістарычнага развіцця асобнай мовы ў мэтах выяўлення яе ўнутранных і знешніх заканамернасцяў. Прынцыпам гісторыка-параўнальнага метаду з’яўляецца ўстанаўленне гістарычнай тоеснасці і адрознення форм і гукаў мовы. Важнейшыя прыёмы: прыёмы ўнутранай рэканструкцыі і храналагізацыі, дыялектаграфіі, культурна-гістарычнай інтэрпрытацыі, а таксама прыём тэксталогіі.

2. Гістарычная тоеснасць і адрозненне.

Пры гісторыка-параўнальным вывучэнні неабходна ўстанаўленне гістарычнай тоеснасці гукаў, канструкцый і слоў, так як пры гэтай умове магчыма іх делейшае даследванне. Напрыклад, параўноўваючы формы дети і дитя, мы заўважаем, што перад намі адзіночны і множны лік адной і той жа лексемы. А калі нельга растлумачыць заканамернасць чаргавання [е / і ], то нельга быць упэўненным у тым, што меркаванне правільнае. Звернемся да фактаў старажытнарускай мовы – у той час пісалася д ти і д т , гэты факт падцверджвае меркаванне, але яшчэ не растлумачвае. Фанема < > магла даваць і гук [е], і гук [и], таму меркаванне з’яўляецца растлумачанным і гістарычная тоеснасць даказана.Параўноваючы словы город і хоровод, можна заўважыць, што ў двух выпадках ёсць гукавое спалучэнне оро. Калі прызнаць у тым і другім выпадку паўнагалоссе, то гэта будзе памылкай, таму што паўнагалоссе ёсць толькі ў слове город. Услове хоровод гукавое спалучэнне з’яўляецца выпадковым і ўзнікла яно таму, што ў гэтым складаным слове ёсць злучальная галосная (марфема) – о -, а першы корань мае форму хор-. Так як пры гісторыка-параўнальным даследванні выкарыстоўваюцца факты адной і той жа мовы, то неабходна не толькі ўстанаўліваць гістарычную тоеснасць, але і гістарычнае адрозненне. Так, у сучасных словах стужа і тужить ёсць тры тоесныя гукі: [у], [ж], [т]. Гук [т] тоесны і ў сучаснай мове, і ў яе гісторыі. Гук [у], як і [ж], тоесны ва ўказаных словах сучаснай рускай мовы; аднак, абедзве фанемы не тоесныя з гістарычнага пункту гледжання: у слове стужа гук [у] працягвае стары гук [у], а [ж] узнік з [д] пад уздзеяннем j (пар.: стар.-рус. студити – “охлаждать”, студзень – “холод”); у слове тужить гук [у] з’яўляецца рэфлексам насавога галоснага, а [ж] узнік у выніку першага змягчэння заднеязычнага [г].
Адрозная і марфемная будова слоў. У сучаснай мове назоўнік сутки і прыметнік добрый з’яўляюцца невытворнымі, але ж гістарычна ў першым выпадку лёгка выдзяляецца прэфікс су- , а ў другім – суфікс –р-. Назоўнік прачка і скрипачка, на першы погляд, здаюцца словаўтваральна тоеснымі, таму што прысутнічае суфікс –к-, які абазначае асобу жаночага роду (пар.: внук-внучка, земляк-землячка; торговка-торговец-торговать). Але ж гэта не так. Назоўнік скрипачка мае суадносную пару скрипач, ад якой ён утвораны і якая матывуе яго словаўтваральнае значэнне; акрамя таго, гэтыя словы звязаныя з такімі словамі, як скрипка, скрип, скрипеть. Назоўнік прачка страціў словаўтваральнае разлажэнне, таму што у рускай мове няма назоўніка *прач; назоўнік прачка ўжо не звязваецца з пральнік –“валёк” і прати –“стирать”. Такім чынам, слова прачка, утворанае ў мінулым, захоўваецца ў сучаснай мове як ізаляваная лексема, як корань, які утварае новыя словы (прачка-прачечная), дзе у вытворнай аснове ёсць чаргаванне к/еч. У сучаснай мове спалучэнні два стола і четыре стола лічацца тоеснымі, так як форма на –а ўсведамляецца як форма роднага склону адзіночнага ліку (пар.: две стены і четыре стены ).
Гістарычна гэтыя формы не з’яўляюцца тоеснымі, так як форма на –а (два стола) ёсць форма парнага ліку; таму форма четыре стола ўзнікла пазней, па аналогіі, калі парны лік знік як граматычная катэгорыя. Калі пры параўнальна-гістарычным вывучэнні кораня і суфікса шырока выкарыстоўваецца матодыка гукавых законаў як фанетычных рэгулярных адпаведнасцей паміж роднаснымі мовамі, то пры гісторыка-параўнальным вывучэнні на першы план выходзіць методыка гісторыка-марфалагічных чаргаванняў. Пры гэтым патрэбна ўлічваць, што пры падабенстве і нават тоеснасці гукавой і марфемнай будовы словаформы, канструкцыі і лексемы могуць адрознівацца сваім значэннем і функцыяй. Устанаўленне семантычнага і функцыянальнага адрознення, іх храналагічнага размеркавання і гістарычнага развіцця вельмі важна, паколькі змены семантычнага і функцыянальнага бакоў адзінак мовы не тоесны зменам знешняй формы мовы, гукавой і марфемнай формы слоу.
Так, у сучаснай рускай мове ёсць розныя флексіі множнага ліку назоўнікаў (соседи, берега, стены); такія флексіі былі і ў старажытнарускай мове (городи, города, ст ны ). Пры знешняй тоеснасці флексіі –и, -а, -ы іх значэння і функцыі адрозніваюцца адзін ад аднаго ў старажытнарускай і сучаснай рускай мовах. Флексія -а вызначала парны лік, зараз гэта флексія множнага ліку некаторых назоўнікаў мужчынскага роду; такім чынам, іх падабенства праяўляецца толькі ў тым, што яно прывязана да слоў мужчынскага роду. Флексіі –и і –ы належалі ў старажытнарускай мове розным тыпам скланення, якія выразна адрозніваліся словаформамі адзіночнага і множнага ліку; паступова гэта адрозненне тыпаў скланення ў множным ліку страчвалася (у прыметнікаў яно знікла зусім, у назоўнікаў захаваліся варыянтныя словаформы, асабліва ў назоўным склоне). Такім чынам, варыянтнасць флексій сучаснай мовы і іх абавязковасць для старажытнарускіх склонаў – розныя граматычныя сутнасці.

3.Унутраная рэканструкцыя і храналагізацыя.

Любая сучасная мова захоўвае толькі частку слоў, форм, гукаў і канструкцый, якімі яна карысталася ў мінулым. Але гэта захаваная частка можа дапамагчы аднавіць малюнак мінулага пэўнай мовы, а такім чынам, і яе гісторыю, часам не зафіксаваную ў помніках пісьменнасці і дыялектах. Такое вывучэнне ажыццяўляецца пры дапамозе прыёма ўнутранай рэканструкцыі.
Прыём унутранай рэканструкцыі заключаецца ў тым, што больш старажытная форма аднаўляецца шляхам супастаўлення розных адлюстраванняў яе ў межах адной і той жа мовы; факты роднасных моў не выкарыстоўваюцца або выкарыстоўваюцца для кантроля.
Напрыклад, пры словаўтварэнні і словазмяненні рускай мовы выяўляецца чаргаванне а/им/ин (снять-снимать, имя-имени, память-поминать і г.д.). Частка такіх слоў і нават форм запазычаны з царкоўнаславянскай мовы; другая частка – усходнеславянскія словы. Гэта прымушае нас меркаваць аб тым, што у больш ранні перыяд ва ўсходнеславянскіх дыялектах быў насавы галосны пярэдняга ўтварэння. Такім чынам, насавыя галосныя былі ўласцівы не толькі агульнаславянскай, але і асобным славянскім мовам.
Прыём унутранай рэканструкцыі дае магчымасць паказаць спецыфіку руху форм і гукаў у канкрэтнай мове, выявіць супярэчнасць паміж старымі і новымі фактамі і тэндэнцыямі, паказаць дынаміку любога стану мовы.
Храналагізацыя якога-небудзь перыяду гісторыі мовы ажыццяўляецца шляхам выяўлення архаізмаў і непрадуктыўных мадэлей, таксама неалагізмаў і прадуктыўных мадэлей, г.зн. вывучэнне гістарычнай нормы і гістарычных трансфармацый.
Прыём храналагізацыі моўных з’яў заключаецца у тым, што моўныя факты набываюць абсалютную і адносную часовую характарыстыку. Пры гісторыка-параўнальным вывучэнні абсалютная храналогія з’яўляецца ў тым ці іншым помніку пісьмовасці. Адкрыццё, выданне і абследванне помнікаў пісьменнасці, стварэнне гістарычных слоўнікаў і манаграфічнае апісанне асобных з’яў і помнікаў – усё гэта з’яўляецца ўмовай для гістарычнага вывучэння канкрэтнай мовы.
Пры гісторыка-параўнальным вывучэнні канкрэтнай мовы выкарыстоўваюць таксама прыём адноснай храналогіі. Так, В.А.Багародзіцкі адрозненне вымаўлення слоў полёт, дед, отец растлумачыў тым, што пераход [е] > [o] адбыўся пазней знікнення [ ] і зацвярдзення [ц] (гэтым і растлумачваецца вымаўленне слоў дед і отец без перахода націскнога [э] у [о]. Такім чынам, пераход [e] у [o] ,быў раней зацвярдзення [ц] і страты [ ]; гэтыя з’яаы маюць храналогію, розную адносна адзін аднаго.
Храналагізацыя моўных з’яў можа быць устаноўлена на вывучэнні марфалагічных працэсаў, якія змянілі марфалагічную будову слова ў выніку гістарычнага развіцця. Так, калі параўнаем формы, як учитель-учителя, каплет-капает, то заўважым, што формы учителя і капает з’яўляюцца больш познімі,якія ўзніклі па аналогіі. Форма множнага ліку на –а яшчэ ў М.В.Ламаносава выкарыстоўвалася ў абмежаванай колькасці слоў (бока, рога, берега), і толькі у другой палове 19 в. гэта колькасць пабольшылася, але ж і ў сучаснай мове існуюць паралельныя формы, прычым формы на –а з’яўляюцца ў шэрагу выпадкаў размоўнымі. Улік распаўсюджвання форм на –а ў множным ліку дапамагае прасачыць распаўсюджванне флексіі –а і ўваход яе ў парадыгму назоўнікаў сучаснай мовы.

ЛІТАРАТУРА

1.Березин Ф.М. Головин Б.Н. Общее языкознание. – М., 1979

2. Кодухов В.И. Общее языкознание. – М., 1974

3. Рождественский Ю.В. Лекции по общему языкознанию. – М., 1980






Используются технологии uCoz